Беларускі мастак Алесь Пушкін шукае ахвотных папрацаваць на рэстаўрацыі Міхайлаўскай царквы-крэпасці ў вёсцы Сынковічы Зэльвенскага раёна.
У Сынковічах, за 15 кіламетраў ад Слоніма, знаходзіцца царква-крэпасць, адзін з самых ранніх гатычных праваслаўных помнікаў Беларусі. Храм, як сцвярджаюць гісторыкі, быў пабудаваны ў пачатку XV стагоддзя. Аднак гэты ўнікальны гістарычны і архітэктурны помнік недасведчаныя людзі некалькі гадоў таму расфарбавалі знутры фарбай — наўпрост па сценах.
Цяпер Алесь Пушкін збірае брыгаду валанцёраў, ахвотных папрацаваць на рэстаўрацыі храма. Патрэбны выключна хлопцы. Размесцяцца рэстаўратары-аматары ў Сынковічах. Іх згодны пасяліць у сваіх хатах мясцовыя бабулі. Праца будзе аплачвацца (80 тысяч рублёў за адзін апрацаваны метр).
Калі каго зацікавіла — тэлефануйце Алесю Пушкіну на нумар 8-029-606-82-06.
Справа гэтая прыгожая ды Божая.
Комментариев нет:
Отправить комментарий